У 2018 годзе Польшча разьвівалася хутчэй за ЭЗ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        20.06.2019 17:23
                    
                                 
                
                
                    Паводле ВУП на душу насельніцтва польская эканоміка дасягнула 71% ад сярэдняга ўзроўню ЭЗ.
                
                
                    
                        
Foto: Pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Таксама Польшчы выйшла на ўзровень 77% ад сярэднеэўрапейскага па паказьніку багацьця хатніх гаспадарак, паведаміў Eurostat.
Згаданыя дадзеныя паказваюць адну рэч: прайшоў яшчэ адзін год для Польшчы й Эўропы, калі мы багацеем і разьвіваемся, але мы робім гэта хутчэй, – так пракамэнтаваў новыя дадзеныя міністар інвэстыцый і разьвіцьця Польшчы Ежы Квеціньскі.
2018 стаў яшчэ адным годам росту. У 2012-2016 гадах назіралася стагнацыя, паказьнік багацьця польскіх хатніх гаспадарак заставаўся на ўзроўні 74% сярэдняга па ЭЗ. У 2017 годзе ўпершыню дадзены паказьнік вырас да 75%, а ў 2018 годзе – да 77%.
Разам са Славаччынай і Славеніяй Польшча займаем пятае месца па дабрабыце сярод так званых новых краін ЭЗ, гэта значыць тых, хто далучыўся да Эўрапейскай супольнасьці пасьля 2004 года. Такіх 15 краін. Палякаў цяпер апярэджваюць толькі Кіпр, Летува, Чэхія ды Мальта.
ПР/юл