Польскі парлямэнт павялічыў пакараньне для пэдафілаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.06.2019 15:48
Новыя правілы павялічваюць максымальнае пакараньне за згвалтаваньне дзіцяці да 30-ці гадоў.
Foto: PAP/Tomasz Gzell
Сэйм прыняў 41 з 42 паправак, прапанаваных Сэнатам у Крымінальны кодэкс. Адна з паправак прадугледжвае ўзмацненьне жорсткасьці пакараньня для пэдафілаў.
Новыя правілы павялічваюць максымальнае пакараньне за згвалтаваньне дзіцяці да 30-ці гадоў з цяперашніх 15-ці гадоў, таксама адмяняюць тэрмін даўніны за гэтае злачынства. Апроч таго прапанаваныя папраўкі павялічваюць максымальнае пакараньне за сэксуальную эксплёатацыю дзяцей з 12-ці да 15-ці гадоў пазбаўленьня волі.
Згодна з новымі правіламі, у Рэестар пэдафілаў будзе ўносіцца інфармацыя пра прафэсійны шлях злачынцы.
Цяпер папраўкі трапяць на разгляд да прэзыдэнта Анджэя Дуды, які можа падпісаць іх, накласьці вета, альбо накіраваць у Канстытуцыйны суд для ацэнкі іх канстытуцыйнасьці.
ПР/юл