Праз Польшчу прайшоў штармавы фронт
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.06.2019 14:08
Большасьць ратаўнічых акцый было зьвязана з разборам завалаў з паваленых дрэваў.
Foto: PAP/Piotr Augustyniak
Паводле дадзеных Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы (ПСП) з учорашняга вечара па сёньня пажарныя выяжджалі на ліквідацыю наступстваў навальніц больш за 825 разоў.
Атмасфэрны фронт, які прынёс пагаршэньне надворʼя, рухаецца на ўсход па-за межы Польшчы.
Прэсавы сакратар галоўнага камандзіра ПСП Павел Фронтчак заявіў, што шторм суправаджаўся моцнымі дажджамі з градам і моцным ветрам.
Найбольш за ўсё працы пажарнікі мелі ў Вармінска-Мазурскім, Паморскім і Лодзкім ваяводзтвах. «Пераважная большасьць ратаўнічых акцый, больш за 600, было зьвязана з разборам завалаў з паламаных і паваленых дрэваў, якія перагарадзілі вуліцы, дарогі ды чыгуначныя шляхі. Больш чым 200 разоў пажарныя выяжджалі, каб адпампоўваць вады з падвалаў затопленых будынкаў.
У Польшчы дзейнічае цеплавое папярэджаньне другой ступені ў Падляшскім, Мазавецкім, Сьвентакшыскім, Сылезскім, Люблінскім, Малапольскім і Падкарпацкім ваяводзтвах. У гэтых рэгіёнах тэмпэратура можа дасягаць 34 градусаў.
Для паўднёвых раёнаў Сылескага, Малапольскага і Падкарпацкага ваяводзтваў абвешчанае папярэджаньне першага ўзроўню ў зьвязку са сьпякотай.
ПР/юл