У першым квартале ВУП у Польшчы вырас на 4,7%
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне апублікавала найноўшыя дадзеныя пра рост польскай эканомікі.
У першым квартале бягучага году ВУП у Польшчы вырас на 4,7% у гадавым вылічэньні. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны.
Галоўны эканаміст банку Societe Generale Яраслаў Янэцкі (Jarosłw Janecki) падкрэсьлівае, што гэтыя дадзеныя на 0,1% лепшыя, чым ранейшыя, апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленьнем.
Яраслаў Янэцкі: Канчатковыя дадзеныя за першы квартал аказаліся лепшымі, чым папярэднія прагнозы. Сюрпрызам зьяўляецца дынаміка інвэстыцый, якая першы раз ад даўжэйшага часу перавысіла 10%. Гэта несумненна заслуга інфраструктуральных інвэстыцый. Гаворка ідзе як пра інвэстыцыі прыватных, так і дзяржаўных прадпрыемстваў.
Яраслаў Янэцкі таксама зьвяртае ўвагу на станоўчы ўплыў гэтак званага чыстага экспарту, то бок розьніцы паміж экспартам і імпартам.
Станоўчы, хоць меншы, чым чаканы, быў таксама ўплыў спажывецкага попыту на эканоміку.
аз