Польшча зьяўляецца восьмым у сьвеце вытворцам клубніцаў
Польшча экспартуе клубніцы ў асноўным у Нідэрлянды, Беларусь, Летуву, Нямеччыну й Бэльгію.
У мінулым годзе польскія фэрмэры вырасьцілі каля 200 тысяч тон клубніц, зь якіх каля 6 тысяч тон сьвежых і 100 тысяч тон замарожаных былі прададзеныя за мяжу. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня.
Польшча зьяўляецца другім у Эўропе й восьмым у сьвеце вытворцам клубніц. Надоечы Міністэрства сельскай гаспадаркі запусьціла адмысловую кампанію „Час на польскую садавіну”. У ейных рамках фэрмэры будуць супольна прасоўваюць розныя віды садавіны. Мэта кампаніі – заахвоціць спажыўцоў спажываць сьвежую садавіну круглы год.
Як растлумачыў міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski), гаворка ідзе пра тое, каб купляць садавіну ў часе збору ўраджаю, то бок, калі яна танная й сьвежая.
Апрача клубніц падчас кампаніі будуць прасоўваць таксама іншыя віды садавіны, напрыклад, маліны, чарніцы, журавіну, чарнаплодную аронію.
У мінулым годзе польскія фэрмэры вырасьцілі на 10% больш клубніц, чым у 2017 годзе.
Угодзьдзі клубніцаў у Польшчы складаюць каля 50 тысяч гектараў. Кошт леташняга экспарту сьвежай клубніцы склаў амаль 9 мільёнаў злотых (больш за 2 мільёны эўра).
Польскія клубніцы прадаюцца ў асноўным у Нідэрлянды, Беларусь, Летуву, Нямеччыны й Бэльгію.
аз