Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны ўручыў адзнакі ўдзельнікам замежных місіяў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.06.2019 15:54
Статус вэтэрана мае 21 тысяча жаўнераў, у тым ліку звыш 800 з іх былі параненыя або атрымалі кантузію.
Міністар М. Блашчак на ўрачыстасьці ў ЖэшавеМіністар М. Блашчак на ўрачыстасьці ў ЖэшавеPAP/Darek Delmanowicz

З нагоды Дня вэтэрана міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак уручыў адзнакі некалькім дзясяткам удзельнікаў замежных місіяў. Сёлета цэнтральныя ўрачыстасьці былі зладжаныя ў горадзе Жэшаў.

Міністар падзякаваў вэтэранам за службу, падкрэсьліваючы, што ўдзел у замежных місіях для многіх жаўнераў зьяўляецца траўматычным досьведам. Частка салдат вяртаецца з замежжа з ранамі і кантузіямі. З думкаю пра гэтую катэгорыю былі падрыхтаваныя папраўкі ў закон аб вэтэранах, якія ў аўторак прыняў урад. Закон прадбачвае між іншым вышэйшую кампэнсацыю параненым. Дзякуючы папраўкам і дапаўненьням пашыраны маштаб мэдычнай дапамогі. У Вайсковым мэдычным інстытуце будзе створана аддзяленьне, якое зоймецца лячэньнем такіх жаўнераў. Вэтэраны атрымаюць таксама скідкі на праезд у грамадзкім транспарце, у спартыўныя аб’екты, а таксама кінатэатры і музэі.

У Польшчы статус вэтэрана мае 21 тысяча жаўнераў, у тым ліку звыш 800 з іх былі параненыя або атрымалі кантузію.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт