Logo Polskiego Radia
Print

Польшча і Азэрбайджан падпішуць шэраг дамоваў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2019 12:02
Анджэй Дуда сёньня накіроўваецца з візытам у Баку.
PAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнт Польшчы накіроўваецца з візытам у Азэрбайджан. У Баку ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым, прыме ўдзел у польска-азэрбайджанскім бізнэс-форуме.
Паводле Канцылярыі прэзыдэнта, Польшча хоча супрацоўнічаць з Азэрбайджанам, між іншым, у галіне энэргетыкі. Польшча зацікаўленая здабычай зямнога газу з Касьпійскага мора. Перамовы ў гэтай справе вядзе ўжо Польская нафта-газавая кампанія.
Польскі ўрад таксама хоча стварыць асяродак польскіх фірм у зоне свабоднага гандлю ў Бакінскім міжнародным порце марскога гандлю. Мае быць палепшаны транспартны калідор паміж Польшчай і Азэрбайджанам.
Падчас бізнэс-форуму ў Баку Анджэй Дуда падпіша шэраг двухбаковых дамоваў. Падчас візыту паявяцца таксама згадкі пра гісторыю. Адной з вуліц у гістарычным цэнтры сталіцы будзе нададзена імя польскіх архітэктараў, будзе адчыненая памятная шыльда. Польскія архітэктары, між іншым, Юзаф Гаслаўскі ці Казімеж Скурэвіч, на пераломе ХІХ і ХХ стагодзьдзя стварылі праекты многіх прадстаўнічых бакінскіх будынкаў, такіх як будынак гарадзкой ратушы, ці сядзіба Нацыянальнага банку Азэрбайджану.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт