Logo Polskiego Radia
Print

Эстонія – вароты на рынкі скандынаўскіх краінаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2019 16:13
Віцэ-міністар прадпрымальніцтва: Польска-эстонскія эканамічныя адносіны разьвіваюцца дынамічна.
Намесьнік міністра прадпрымальніцтва й тэхналёгій Тадэвуш Касьціньскі.Намесьнік міністра прадпрымальніцтва й тэхналёгій Тадэвуш Касьціньскі.PAP/Tomasz Gzell

Эстонія – вароты на рынкі скандынаўскіх краінаў
Віцэ-міністар прадпрымальніцтва: Польска-эстонскія эканамічныя адносіны разьвіваюцца дынамічна.
Эканамічныя адносіны з Эстоніяй – гэта добрым спосабам на тое, каб увайсьці на рынкі скандынаўскіх краінаў. Пра гэта заявілі прадстаўнікі ўрадаў Польшчы й Эстоніі, якія прынялі ўдзел у арганізаванай у Варшаве канфэрэнцыі прадпрымальнікаў з абедзьвюх краін.
Намесьнік міністра прадпрымальніцтва й тэхналёгій Тадэвуш Касьціньскі (Tadeusz Kościński) падкрэсьліў, што польска-эстонскія эканамічныя адносіны разьвіваюцца дынамічна. Ён дадаў, што ўсё больш польскіх кампаній інвэстуе ў Эстоніі. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра інфарматычную галіну.
Намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця Эстоніі Вільяр Любі падкрэсьліў, што інвэставаць у яго краіне вырашаюць кампаніі, якія хочуць увайсьці на рынкі краін Паўночнай Эўропы. Ён нагадаў, што эстонскі рынак вельмі малы, таму варта ўспрымаць яго, як вароты на рынкі скандынаўскіх краінаў.
Польшча – сёмы па кошце экспарту рынак продажу эстонскіх прадуктаў. Палякі імпартуюць з Эстоніі мэханічнае й электрычнае абсталяваньне, драўніну, вырабы з мэталу, а таксама каштоўныя мэталы й камяні.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт