На заводзе „Anwil” узьнікне новая лінія па вытворчасьці ўгнаеньняў
Новая вытворчая лінія павінна прычыніцца да дывэрсыфікацыі паставак угнаеньняў у Польшчу.
На заводзе „Anwil” ва Ўлацлаўку (Włocławek) (Куяўска-паморскае ваяводзтва), які належыць групе PKN Orlen, узьнікне трэцяя лінія па вытворчасьці азотных угнаеньняў. Старшыня канцэрну PKN Orlen сказаў, што інвэстыцыя завершыцца ў 2022 годзе.
Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek) падкрэсьліў, што новая вытворчая лінія прадоўжыць жыцьцё завода ва Ўлацлаўку.
IAR 3 - 2019-05-22 15:31:00 - PKN ORLEN - ANWIL - NAWOZY
Даніэль Абайтэк: Трэба рабіць стаўку на сучасныя ўгнаеньні й разьвіваць галіну ў гэткім напрамку. Угнаеньні - гэта ня толькі бізнэс. Мы -акцыянэрнае таварыства, але для нас нароўні з бізнэсам таксама зьяўляецца важнай эканамічная й харчовая бясьпека Польшчы.
Дзякуючы новай інвэстыцыі вытворчая здольнасьць заводу „Anwil” павысіцца на 50%. Пашыраная будзе таксама прапанова заводу.
Даніэль Абайтэк: Гэта будзе, прыкладна, на 0,5 мільёна тонаў угнаеньняў больш. Можна сказаць, што гэта спосаб на дывэрсыфікацыю крыніц іх паставак. Больш за 1 мільён тонаў угнаеньняў у год Польшча імпартуе з Усходняй Эўропы. Таму, калі мы выпусьцім дадатковае 0,5 мільёна тонаў, то ўраўнаважым імпарт. Гэта таксама спосаб дывэрсыфікацыі.
Кошт інвэстыцыі складзе 1 мільярд 300 мільёнаў злотых (больш за 303 мільёны эўра).
Завод „Anwil” – гэта адзін зь вядучых вытворцаў угнаеньняў у краіне, 13-ы ў Эўропе.
аз