Logo Polskiego Radia
Print

На поўдні Польшчы адмянілі тырвогу ў сувязі з паводкай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.05.2019 17:02
Падкарпацкі ваявода Эва Ленярт падзякавала пажарнікам, паліцыянтам і жаўнерам.
Падкарпацкі ваявода Эва Ленярт і прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў вёсцы Руда на Падкарпацьці.Падкарпацкі ваявода Эва Ленярт і прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў вёсцы Руда на Падкарпацьці.PAP/Darek Delmanowicz

На поўдні Польшчы адмянілі тырвогу ў сувязі з паводкай
Падкарпацкі ваявода Эва Ленярт падзякавала пажарнікам, паліцыянтам і жаўнерам.
У Падкарпацьці была адмененая трывога ў сувязі з павышаным узроўнем вады ў рэках, паведаміў падкарпацкі ваявода Эва Ленярт (Ewa Leniart).
Падчас прэс-канфэрэнцыі яна падзякавала прадстаўніком польскага ўраду за асабістае заангажаваньне й падтрымку падчас паводкі, якая адбылася на поўдні Польшчы на мінулым тыдні.
Эва Ленярт падзякавала таксама пажарнікам, паліцыянтам і жаўнерам. Яна падкрэсьліла, што рэакцыя арміі на бедзтва была вельмі хуткая.
З 21 траўня ў Падкарпацкім ваяводзтве пажарныя каманды выяжджалі больш за 2,5 тысяч разоў. У супрацьпаводкавай акцыі былі задзейнічаныя больш за 10 тысяч прафэсійных пажарнікаў і добраахвотнікаў.
Ваяводзкі камэндант Дзяржаўнай пажарнай службы ў Жэшаве Анджэй Бабец (Andrzej Babiec), паведаміў, што ў рэгіёнах, якія пацярпелі ад паводкі надалей працуе яшчэ 18 высока эфэктыўных помпаў.
аз

У Падкарпацьці была адмененая трывога ў сувязі з павышаным узроўнем вады ў рэках, паведаміў падкарпацкі ваявода Эва Ленярт (Ewa Leniart).

Падчас прэс-канфэрэнцыі яна падзякавала прадстаўніком польскага ўраду за асабістае заангажаваньне й падтрымку падчас паводкі, якая адбылася на поўдні Польшчы на мінулым тыдні.

Эва Ленярт падзякавала таксама пажарнікам, паліцыянтам і жаўнерам. Яна падкрэсьліла, што рэакцыя арміі на бедзтва была вельмі хуткая.

З 21 траўня ў Падкарпацкім ваяводзтве пажарныя каманды выяжджалі больш за 2,5 тысяч разоў.

У супрацьпаводкавай акцыі былі задзейнічаныя больш за 10 тысяч прафэсійных пажарнікаў і добраахвотнікаў.

Ваяводзкі камэндант Дзяржаўнай пажарнай службы ў Жэшаве Анджэй Бабец (Andrzej Babiec), паведаміў, што ў рэгіёнах, якія пацярпелі ад паводкі надалей працуе яшчэ 18 высока эфэктыўных помпаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт