Logo Polskiego Radia
Print

У Сопаце пачаўся 19 фэстываль Польскага радыё і тэлебачаньня «Два тэатры»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.05.2019 17:02
За Гран-пры пазмагаюцца 34 пʼесы, зробленыя тэатрамі Польскага радыё і тэлебачаньня.

Дырэктар Польскага радыё Анджэй Рагойскі падкрэсьліў, што гэта адзіны ў сьвеце праект па папулярызацыі тэлевізійнага ды радыё тэатру.

«Мы вельмі ганарымся і радуемся таму, што можам разам з польскім тэлебачаньнем адзначыць найлепшых польскіх пісьменьнікаў, якія пішуць радыё пʼесы, рэжысёраў і актораў. Гэта важны ўнёсак у польскую культуру, і пашана для слухачоў. Чым больш якасных літаратурных твораў, чым больш выдатных акторскіх і рэжысёрскіх дэбютаў, тым лепш для ўсіх нас«, – зазначыў Анджэй Рагойскі.

Сёлета за Гран-пры ды шматлікія ўзнагароды пазмагаюцца 34 пʼесы, зробленыя Тэатрам Польскага радыё і тэатрам Польскага тэлебачаньня.

Адметнай рысай фэстывалю зьяўляецца яго шырокая даступнасьць – уваход на конкурсныя пастаноўкі ды ўсё суправаджальныя мерапрыемствы – бясплатны.

Сустрэчы з аўтарамі ды выканаўцамі тэатральных спэктакляў будуць праходзіць у Сопаце, Гдыні ды Гданьску.

Арганізатарамі фэстывалю зьяўляюцца Польскае тэлебачаньне і Польскага радыё, а суарганізатарам – Муніцыпалітэт Паморскага ваяводзтва і гарадоў Сопат, Гдыня ды Гданьск.

Падзея праходзіць пад патранажам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і дырэктара Нацыянальнага савета па радыё і тэлевяшчаньні.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт