Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё сьвяткуе 100-годзьдзе Густава Гэрлінга-Грудзінскага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 18:15
З гэтай нагоды грамадзкая радыёстанцыя запусьціла адмысловю старонку, прысьвечаную вядомаму пісьменьніку.
StartupStockPhotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскае радыё сьвяткуе 100-годзьдзе Густава Гэрлінга-Грудзінскага
З гэтай нагоды грамадзкая радыёстанцыя запусьціла адмысловю старонку, прысьвечаную вядомаму пісьменьніку.
Партал грамадзкага Польскага радыё запусьціў старонку, прысьвечаную Густаву Гэрлінгу-Грудзінскаму (Gustaw Herling-Grudziński). 20 траўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня вядомага польскага пісьменьніка.
2019 год асаблівым чынам прысьвечаны гэтай выбітнай постаці польскай літаратуры. У сувязі з гэтым грамадзкая радыёстанцыя падрыхтавала спэцыяльную старонку, якая, дзякуючы запісам з архіваў Польскага радыё й Польскай службы Радыё Свабодная Эўропа, нагадае творчасьць і біяграфію аўтара „Іншага сьвету”.
На старонцы herling.polskieradio.pl мы зможам пачуць голас самога пісьменьніка й выказваньні экспэртаў на яго тэму. Зьмешчаныя тут выказваньні аўтара й дасьледчыкаў ягонай творчасьці тычацца жыцьця й літаратурных твораў Густава Герлінга-Грудзіньскага.
Сярод выказваньняў пісьменьніка шмат успамінаў пра школьныя гады, знаходжаньне ў лягеры пад Архангельскам, пра баявы шлях 2-га Польскага корпуса арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса і ўдзел у бітве пад Монтэ-Касіна, а таксама пра жыцьцё ў Нэапалі. Густаў Герлінг-Грудзіньскі расказвае таксама пра сваю працу: генэзіс паасобных твораў, іх значэньне і ўспрыняцьце чытачамі.
Голас пісьменьніка суправаджаюць выказваньні спэцыялістаў: дасьледчыкаў, перакладчыкаў, уважлівых чытачоў яго прозы.
Усё гэта папаўняюць аўдыёзапісы яго кніжак, а таксама малавядомыя архіўныя фотаздымкі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт