Польшча будзе змагацца за максымальныя сродкі зь бюджэту ЭЗ
Польскаму боку не падабаецца таксама фінансаваньне новых прыярытэтаў ЭЗ за кошт рэгіянальнай палітыкі.
„Польшча будзе змагацца за атрыманьне як найбольшых сродкаў з новага эўразьвязаўскага бюджэту на 2021-2027 гады”, - запэўніў міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński).
Польскі бок зацікаўлены, перш за ўсё, сродкамі ў рамках рэгіянальнай палітыкі Эўразьвязу. Паводле бюджэтнага праекту, які ў траўні 2018 году абвясьціла Эўракамісія, сродкі для Польшчы былі на 20% меншыя, чым у цяперашнім бюджэце. Гаворка ідзе пра 64 млрд 400 млн эўра.
Польскі бок зацікаўлены таксама ў павелічэньні магчымасьцяў дапасаваньня сродкаў з эўразьвязаўскіх фондаў на інвэстыцыі да актуальных патрэбаў Польшчы.
Ежы Квяціньскі: Напрыклад, нам ня трэба столькі грошай на барацьбу з беспрацоўем, таму што яго ўзровень у краіне нізкі. Гэтыя грошы нам патрэбныя ў іншым месцы, але мы іх ня можам проста прызначыць на іншую мэту. Таму для нас элястычнасьць сродкаў вельмі важная. Мы таксама хочам, каб эўразьвязаўскімі фондамі лягчэй было карыстацца, то бок, каб яны былі больш простымі.
Польскаму боку не падабаецца таксама фінансаваньне новых прыярытэтаў ЭЗ за кошт скарачэньняў у рэгіянальнай палітыцы.
Міністар падкрэсьліў, што Польшча разумее значэньне такіх пытаньняў, як унутраная й зьнешняя бясьпека й міграцыйная палітыка, але не пагаджаецца на іх фінансаваньне за кошт рэгіянальнай палітыкі.
Ежы Квяціньскі дадаў таксама, што новы бюджэт ЭЗ вельмі моцна арыентаваны на вырашэньне бягучых праблем, а не на будучыню.
Нагадаем, Эўракамісія разьлічвала, што новы бюджэт ЭЗ і кшталт рэгіянальнай палітыкі ўдасца абмеркаваць яшчэ ў гэтым годзе, але шмат сьведчыць пра тое, што гэта ўдасца толькі ў будучым годзе.
аз