Logo Polskiego Radia
Print

Польскія парты могуць стаць найбуйнейшымі на Балтыйскім моры

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.05.2019 12:24
Fб’ём перавалкі грузаў будзе пастаянна павялічвацца дзякуючы аўтадарожным і чыгуначным інвэстыцыям/
Gdask Port. Photo: wikimedia commonsGdask Port. Photo: wikimedia commons

Парты ў Гданьску, Гдыні і Сопаце ў будучыні стануць найбуйнейшымі на Балтыйскім моры, – такое меркаваньне выказаў у Гданьску старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць». Паводле Яраслава Качыньскага, аб’ём перавалкі грузаў будзе пастаянна павялічвацца дзякуючы аўтадарожным і чыгуначным інвэстыцыям.

Я.Качыньскі: Гэта не самая блізкая будучыня, але зусім рэальная, улічыўшы ўсе нашыя намаганьні дзеля спалучэньня Польшчы з поўднем Эўропы – гэтак званая вось Поўнач-Поўдзень, Via Carpatia, а таксама чыгуначныя трасы.

Качыньскі наведаў Гданьск у рамках выбарчай кампаніі да Эўрапейскага парлямэнту ў падтрымку былой міністар замежных справаў Польшчы Анны Фатыгі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт