Logo Polskiego Radia
Print

Кампанія «Жыві сам і дай жыць іншым» распачалася ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 20.05.2019 17:25
Сацыяльная кампанія дапаможа польскім кіроўцам усьвядоміць неабходнасьць выкананьня прынцыпу прыярытэтнага праезду.
Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кампанія «Жыві сам і дай жыць іншым» распачалася ў Польшчы
Нацыянальная рада бясьпекі дарожнага руху, пры падтрымцы Міністэрства інфраструктуры Польшчы, распрацавала сацыяльную кампанію «Жыві сам і дай жыць іншым». На польскім тэлебачаньні, радыё ды на старонках польскай прэсы пачнуць масава зьяўляцца агітацыйныя матэрыялы, якія дапамогуць кіроўцам усьвядоміць неабходнасьць выкананьня прынцыпу прыярытэтнага праезду.
Сацыяльная кампанія «Жыві сам і дай жыць іншым» будзе працягвацца бліжэйшыя два месяцы.
Сакратар Нацыянальнай рады бясьпекі дарожнага руху Конрад Ромік паведаміў, што менавіта ігнараваньне прыярытэту зьяўляецца адной з галоўных прычынаў сьмяротных ДТЗ.
Паводле падлікаў польскай паліцыі, колькасьць ДТЗ, выкліканых не аказаньнем прыярытэту, узрасла аж на некалькі разоў. Часьцей за ўсё такія аварыя здараюцца каля 17.00.

Нацыянальная рада бясьпекі дарожнага руху, пры падтрымцы Міністэрства інфраструктуры Польшчы, распрацавала сацыяльную кампанію «Жыві сам і дай жыць іншым».

На польскім тэлебачаньні, радыё ды на старонках польскай прэсы пачнуць масава зьяўляцца агітацыйныя матэрыялы, якія дапамогуць кіроўцам усьвядоміць неабходнасьць выкананьня прынцыпу прыярытэтнага праезду. Сацыяльная кампанія «Жыві сам і дай жыць іншым» будзе працягвацца бліжэйшыя два месяцы.

Сакратар Нацыянальнай рады бясьпекі дарожнага руху Конрад Ромік паведаміў, што менавіта ігнараваньне прыярытэту зьяўляецца адной з галоўных прычынаў сьмяротных ДТЗ.

Паводле падлікаў польскай паліцыі, колькасьць ДТЗ, выкліканых не аказаньнем прыярытэту, узрасла аж на некалькі разоў. Часьцей за ўсё такія аварыя здараюцца каля 17.00.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт