Баявыя караблі НАТА прыбылі ў Гдыню
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
17.05.2019 14:32
Асноўнае заданьне групы – гэта пошук і зьнішчэньне небясьпечных аб’ектаў, якія знаходзяцца пад паверхняй вады.
Караблі Пастаяннай групы супрацьміннай абароны Паўночнаатлянтычнага Альянсу ў ГдыніPAP/Adam Warżawa
Баявыя караблі НАТА прыбылі ў Гдыню
Шэсьць ваенных караблёў блёку НАТА прышвартаваліся ў польскім партовым горадзе Гдыня. Усе караблі ўваходзяць у склада Пастаяннай групы супрацьміннай абароны Паўночнаатлянтычнага Альянсу. Асноўнае заданьне групы – гэта пошук і зьнішчэньне небясьпечным аб’ектаў, якія знаходзяцца пад паверхняй вады, запэўніваў карэспандэнта Польскага радыё капітан ІІІ рангу Гжэгаш Левандоўскі з 8-ай флятыліі берагавой аховы Сьвінавусьця.
Гжэгаш Левандоўскі: Асноўная задача караблёў – гэта бясьпека марскіх шляхоў. Супрацьмінныя караблі разьлічаныя на пошук, клясыфікацыю і нэўтралізацыю небясьпечных падводных аб’ектаў. Перад усім марскі мінаў з часоў Другой сусьветнай вайны.
Асноўным раёнам варты адзінак Пастаяннай групы супрацьміннай абароны НАТА зьяўляецца Балтыйскае й Паўночнае мора. Зараза шэсьць караблёў групы выконваюць баявое заданьня ля берагоў Гдыні.
Шэсьць ваенных караблёў блёку НАТА прышвартаваліся ў польскім партовым горадзе Гдыня. Усе караблі ўваходзяць у склад Пастаяннай групы супрацьміннай абароны Паўночнаатлянтычнага Альянсу. Асноўнае заданьне групы – гэта пошук і зьнішчэньне небясьпечных аб’ектаў, якія знаходзяцца пад паверхняй вады, запэўніваў карэспандэнтаў Польскага радыё капітан ІІІ рангу Гжэгаш Левандоўскі з 8-ай флятыліі берагавой аховы Сьвінавусьця.
Гжэгаш Левандоўскі: Асноўная задача караблёў – гэта бясьпека марскіх шляхоў. Супрацьмінныя караблі разьлічаныя на пошук, клясыфікацыю й нэўтралізацыю небясьпечных падводных аб’ектаў. Перад усім марскіх мінаў з часоў Другой сусьветнай вайны.
Раёнам варты адзінак Пастаяннай групы супрацьміннай абароны НАТА зьяўляецца Балтыйскае й Паўночнае мора. Зараза шэсьць караблёў групы выконваюць баявое заданьня ля берагоў Гдыні.
IAR/эж