У Польшчы павялічаць пакараньне за пэдафілію
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        15.05.2019 17:51
                    
                    Зьмены агучаныя пасьля выхаду скандальнага фільму пра пэдафілію ў Каталіцкім касьцёле. 
                
                         З. Зёбра і М. Маравецкі	PAP/Leszek Szymański

Dziennik Gazeta Prawna
Рада міністраў Польшчы прыняла папраўкі ў крымінальны кодэкс, якія пашыраюць і завастраюць пакараньні за пэдафілію. За гвалт асобы да 16 году (да гэтага ўзроставая мяжа складала 15 гадоў) максымальнае пакараньне павышанае з 15 да 30 гадоў пазбаўленьня волі. Вышэйшае пакараньне будзе чакаць тых, хто сэксуальна выкарыстоўвае непаўнагадовых. Цяпер за сэкс з асобаю да 15 году жыцьця пагражае да 12 гадоў турмы. Згодна з папраўкамі, за сэксуальныя зносіны з асобаю да 16 году пагражае 15-25 гадоў турмы.
Зьмены агучаныя пасьля выхаду скандальнага фільму «Толькі нікому не кажы» братоў Сэкельскіх пра пэдафілію ў Каталіцкім касьцёле. Зьмены ў Крымінальным кодэксе ўчора агучылі прэм’ер-міністар Матэвуш Марвецкі і міністар юстыцыі Зьбігнеў Зёбра.

ав