Польшча распрацоўвае сыстэму кіраваньня дронамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.05.2019 12:33
Польскае агенцтва паветранага руху хоча стаць эўрапейскім лідэрам у гэтай галіне.
Joachim S. Müller/flickr.com
Польскае агенцтва паветранага руху распрацоўвае сыстэму кіраваньня бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі – дронамі.
Старшыня агенцтва Януш Янішэўскі ў кулюарах XІ Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу ў горадзе Катавіцэ сказаў, што гэта неабходна, паколькі дроны сёньня «становяцца рэальнасьцю і надзённасьцю кожнай эўрапейскай паветранай прасторы».
Янішэўскі спадзяецца, што Польскае агенцтва паветранага руху ў недалёкай будучыні стане эўрапейскім лідэрам у гэтай галіне і атрымае фінансавыя сродкі Эўразьвязу на разьвіцьцё сыстэмы кіраваньня бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі.
яс