Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуе прававыя нормы ў адказ на амэрыканскі закон 447.

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2019 13:31
Былы міністар замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі паведаміў, што дэталі адпаведных мэханізмаў будуць прадстаўленыя ў траўні.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча рыхтуе прававыя нормы ў адказ на амэрыканскі закон 447-вы
Былы міністар замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі паведаміў, што дэталі адпаведных мэханізмаў будуць прадстаўленыя ў траўні.
На наступным тыдні польскі ўрад паведаміць аб падрыхтоўцы прававых нормаў, якія павінны забясьпечыць краіну ад магчымых замежных пазоваў, унесеных супраць Польшчы ў рамках амэрыканскага Закону 447. На яго падствае амэрыканскія ўлады могуць падтрымліваць габрэйскія арганізацыі, якія дамагацца вяртаньня актываў ахвяраў Галакосту, нават у выпадкі адсутнасьці спадкаемцаў.
Былы міністар замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) лічыць, што стаўленьне Польшчы ў дачыненьні да закону, прынятага ў мінулым годзе Кангрэсам ЗША, павінна быць спакойнае.
„На працягу многіх гадоў мы аддавалі розным рэлігійным арганізацыям сынагогі, малітоўныя дамы й іншыя актывы. Гэтыя пытаньні былі вырашаныя. У сваю чаргу кожны, хто мае права патрабаваць вяртаньня страчанай маёмасьці, можа гэта зрабіць судовым шляхам”, - падкрэсьліў Вашчыкоўскі.
У аўторак у інтэрвію Трэцяй праграме грамадзкага Польскага радыё кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) сказаў, што закон 447. не зьяўляецца прававым актам, якія дзейнічае на тэрыторыі польскай дзяржавы.
Гаворачы пра палажэньні, якія павінны забясьпечыць Польшчу ад замежных пазоваў, палітык дадаў, што дэталі такіх мэханізмаў будуць прадстаўленыя на паседжаньні Сэйма ў траўні.
аз

На наступным тыдні польскі ўрад паведаміць аб падрыхтоўцы прававых нормаў, якія павінны забясьпечыць краіну ад магчымых замежных пазоваў, унесеных супраць Польшчы ў рамках амэрыканскага Закону 447.

На яго падствае амэрыканскія ўлады могуць падтрымліваць габрэйскія арганізацыі, якія дамагацца вяртаньня актываў ахвяраў Галакосту, нават у выпадку адсутнасьці спадкаемцаў.

Былы міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) лічыць, што стаўленьне Польшчы ў дачыненьні да закону, прынятага ў мінулым годзе Кангрэсам ЗША, павінна быць спакойнае.

„На працягу многіх гадоў мы аддавалі розным рэлігійным арганізацыям сынагогі, малітоўныя дамы й іншыя актывы. Гэтыя пытаньні былі вырашаныя. У сваю чаргу кожны, хто мае права патрабаваць вяртаньня страчанай маёмасьці, можа гэта зрабіць судовым шляхам”, - падкрэсьліў Вашчыкоўскі.

У аўторак у інтэрвію Трэцяй праграме грамадзкага Польскага радыё кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) сказаў, што закон 447. не зьяўляецца прававым актам, якія дзейнічае на тэрыторыі польскай дзяржавы.

Гаворачы пра палажэньні, якія павінны забясьпечыць Польшчу ад замежных пазоваў, палітык дадаў, што дэталі такіх мэханізмаў будуць прадстаўленыя на паседжаньні Сэйму ў траўні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт