Logo Polskiego Radia
Print

Фэрмэры атрымліваюць невялікую частку ад кошту тавараў у крамах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.04.2019 16:08
Інспэктары гандлю правялі дасьледаваньне даходах вытворцаў прадуктаў харчаваньня, пасярэднікаў і розьнічных гандляроў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Упраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў UOKiK паведаміла, што ў крайнім выпадку, фэрмэры атрымліваюць толькі дзесяць адсоткаў ад кошту гародніны і садавіны, якую плацяць пакупнікі. Гэта вынік праведзенага першага дасьледаваньня аб даходах вытворцаў прадуктаў харчаваньня, пасярэднікаў і розьнічных гандляроў.

Старшыня UOKiK Марэк Нехцял тлумачыць, што кантроль цэн на цыбулю, бульбу і яблыкі і мінулагодніх ставак вішні і маліны, паказалі, што ў некаторых выпадках заробак фэрмэра занадта малы:

М.Нехцял: З нашага дасьледавання вынікае, што вытворца атрымлівае значна менш за палову кошту, які пакупнік плаціць у краме. У крайнім выпадку садаўнік атрымліваў 14% кошту яблык у краме, у іншым - прадавец забіраў 70% кошту тавару на паліцы, у пераважнай большасьці больш за плову кошту продажу застаецца ў аднаго або шэрагу пасярэднікаў.

Праверка цэн праводзілася ў пяці крамах Auchan, Biedronka, Carrefour, Lidl i Tesco. Цэны на паліцах правяралі інспэктары гандлю ў Кракаве, Варшаве і Познані.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт