Logo Polskiego Radia
Print

Польскі палітык зьвязаны з расейскім агентам уплыву

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.04.2019 12:29
Прафэсар Асадчы ўваходзіў у праўленьне фонду «Дыялёг дзеля разьвіцьця», а Людміла Казлоўская займала пасаду каардынатара праектаў.
Масквa.Масквa.Photo: 3dman_eu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі палітык зьвязаны з расейскім агентам уплыву
Інтэрнэт-выданьне niezależna.pl паведаміла, што прафэсар Уладзімер Асадчы працаваў разам з апальнай Людмілай Казлоўскай у люблінскай няўрадавай арганізацыі «Дыялёг дзеля разьвіцьця».
Прафэсар Асадчы ўваходзіў у праўленьне фонду, а Людміла Казлоўская займала пасаду каардынатара праектаў. Ужо пазьней быў створаны сумнавядомы «Фонд адкрыты дыялёг», які ўзначаліла сама спадарыня Казлоўская. Адметным зьяўляецца той факт, што першы офіс «Адкрытага дыялёгу» меў такі ж самы адрас, што й фонд у якім працаваў прафэсар Уладзімер Асадчы.
Нагадаем, польская няўрадавая арганізацыя «Фонд адкрыты дыялёг», якім кіравала дэпартаваная з Польшчы Казлоўская, абвінавачваецца ў адмываньні грошаў для расейскіх спэцслужбаў. Нядаўна, спасылаючыся на крыніцы ў малдаўскім парлямэнце, пра гэта паведаміла брытанскае выданьне The Sunday Times.
Цяпер Уладзімер Асадчы балятуецца ў Эўрапейскі парлямэнт паводле сьпісу нацыяналістычнага палітычнага руху. Прафэсар Асадчы паведаміў, што ён не супрацоўнічае й не супрацоўнічаў зь Людмілай Казлоўскай, піша інтэрнэт-выданьне niezależna.pl

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт