Logo Polskiego Radia
Print

Расея актывавала сваю агентуру ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.04.2019 14:41
Значную ролю ў гэтай дзейнасьці выконвае фонд «Адкрыты дыялёг» і асабіста Людміла Казлоўская.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Расея актывавала сваю агентуру ў Польшчы
Спасылаючыся на дакумэнты парлямэнцкай камісіі Малдовы, брытанскае выданьне «Sunday Times» заявіла, што дзьве шатляндзкія кампаніі Kariastra Project LLP ды Stoppard Consulting павіны былі атрымаць 26 млн фунтаў з падазроных крыніц. Частка гэтай сумы магла трапіць да польскага фонду «Адкрыты дыялёг».
Брытанская газэта «Адкрыты дыялёг» пад кіраўніцтвам Людмілы Казлоўскай фактычна прала брудныя грошы расейскіх спэцслужбаў. Імаверна праз польскі фонд было праведзена каля 1,5 млн фунтаў.
У размове з польскім радыё дэпутат эўрапарлямэнту ад Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі прыгадвае, што ён выкрыў гэтую схему яшчэ два гады таму. На думку польскага палітыка ўся дзейнасьць няўрадавай арганізацыі «Адкрыты дыялёг» нагадвае апэрацыю расейскіх спэцслужбаў.
Былы кіраўнік Службы ваеннай контрразьведкі Польшчы Пётр Бончык падкрэсьліў, што расейскія спэцслужбы актывізавалі ўсю агентуру ўплыву з мэтай дыскрэдытацыі Польшчы, асьмейваньня яе дзяржаўнай улады. Расейская агентура скіравала сваю дзейнасьць на прадстаўленьне Польшчы, як дзяржавы нестабільнай ды антысэміцкай, пераконваў былы кіраўнік ваеннай контрразьведкі. Значную ролю ў гэтай дзейнасьці выконваў фонд «Адкрыты дыялёг» і асабіста Людміла Казлоўская.
Пра расейскіх агентаў уплыву ў Польшчы пісалі інтэрнэт выданьні Wirtualna Polska і таксама niezależna.pl.

Спасылаючыся на дакумэнты парлямэнцкай камісіі Малдовы, брытанскае выданьне «Sunday Times» заявіла, што дзьве шатляндзкія кампаніі Kariastra Project LLP ды Stoppard Consulting павіны былі атрымаць 26 млн фунтаў з падазроных крыніц. Частка гэтай сумы магла трапіць да польскага фонду «Адкрыты дыялёг».

«Адкрыты дыялёг» пад кіраўніцтвам Людмілы Казлоўскай фактычна прала брудныя грошы расейскіх спэцслужбаў. Імаверна праз польскі фонд было праведзена каля 1,5 млн фунтаў.

У размове з польскім радыё дэпутат эўрапарлямэнту ад Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі прыгадвае, што ён выкрыў гэтую схему яшчэ два гады таму. На думку польскага палітыка ўся дзейнасьць няўрадавай арганізацыі «Адкрыты дыялёг» нагадвае апэрацыю расейскіх спэцслужбаў.

Былы кіраўнік Службы ваеннай контрразьведкі Польшчы Пётр Бончык падкрэсьліў, што расейскія спэцслужбы актывізавалі ўсю агентуру ўплыву з мэтай дыскрэдытацыі Польшчы, асьмейваньня яе дзяржаўнай улады. Расейская агентура скіравала сваю дзейнасьць на прадстаўленьне Польшчы, як дзяржавы нестабільнай ды антысэміцкай, пераконваў былы кіраўнік ваеннай контрразьведкі. Значную ролю ў гэтай дзейнасьці выконвае фонд «Адкрыты дыялёг» і асабіста Людміла Казлоўская.

Пра расейскіх агентаў уплыву ў Польшчы пісалі інтэрнэт выданьні Wirtualna Polska і таксама niezależna.pl.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт