Logo Polskiego Radia
Print

Польская паліцыя падвяла вынікі сьвятаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.04.2019 16:23
38 чалавек загінулі, а 308 атрымалі раненьні ў 281 аварыях на дарогах у Вялікодныя дні ў Польшчы.
Foto: pixabay.com/CC0

Польская паліцыя апублікавала апошнія дадзеныя пра сытуацыю ў сьвяточныя дні на дарогах. З пятніцы па панядзелкавы вечар паліцыянты арыштавалі 1450 п'яных кіроўцаў.

Як патлумачыў прадстаўнік Галоўнай камэндатуры паліцыі Радаслаў Кобрысь, прычыны няшчасных выпадкаў на дарогах не зьмяняюцца цягам многіх гадоў. Гэта перавышэньне хуткасьці, неразважлівасьць, і невыкананьне правіл дарожнага руху.

Дадаткова аварыйнасьці паспрыяла добрае надворʼе, што ўсыпіла чуйнасьць кіроўцаў, ствараючы ілжывае ўражаньне аб бясьпецы.

Летась падчас Вялікодных сьвятаў на дарогах у Польшчы загінулі 23 асобы, а 303 атрымалі раненьні. Паліцыя затрымала 1151 чалавек у стане алькагольнага апʼяненьня.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт