Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад тлумачыць новыя датацыі для сельская гаспадаркі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.04.2019 10:50
Грошы на датаваньне сьвінагадоўлі ды разьвядзеньне кароў пойдуць са сродкаў Эўрапейскага Зьвязу.
Фото: wikipedia.org/Aargambit - Own work, CC BY-SA 3.0

Так старшыня кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі адказаў на пытаньне пра новае фінансаваньне для фэрмэраў па 100 злотых на адно парася і па 500 злотых на адну карову. Урад агучыў дадзеную прапанову на мінулым тыдні.

Польскі палітык зазначыў, што гэта новыя прапановы партыі для вёскі, ПіС мае ў сваёй праграме некалькі пунктаў, як спрыяць разьвіцьцю сельскіх рэгіёнаў.

Мы павінны таксама памятаць, што нашы сацыяльныя праграмы ў значнай ступені зьяўляюцца праграмамі для сельскай мясцовасьці, – сказаў Яраслаў Качыньскі.

Палітык дадаў, што партыя хоча актыўна падтрымліваць «той тып вытворчасьці, які зьяўляецца магчымасьцю для польскага сельскай гаспадаркі.»

Ідзецца пра тое, што ў польскае сельскай гаспадарцы па-ранейшаму ёсьць шмат сярэдніх і дробных гаспадарак, але яны могуць вырабляць харчовыя прадукты натуральнымі экалягічнымі мэтадамі. ПіС спрадзецца, што гэтыя прадукты будуць выкарыстоўвацца, каб польская кухня была вельмі смачнай і добрай для здароўя. Таксама можа быць выдатным прадметам экспарту.

Яраслаў Качыньскі зазначыў, што грошы на адну карову або сьвіньню цалкам у рамках магчымасьцяў польскага ўраду з Праграмы па разьвіцьцю вёскі Эўрапейскага Зьвязу.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт