У Вялікабрытаніі пратаранілі аўта амбасадара Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.04.2019 10:03
Лёнданская паліцыя паведаміла, што не разглядае інцыдэнт як тэрарыстычны акт.
Foto: Katayama Hiroaki/Twitter
Пасольства Украіны ў Вялікабрытаніі заявіла ў суботу, што прыпаркаваны каля ўстановы аўтамабіля амбасада двойчы ўдарыў іншы аўтамабіль.
Брытанская паліцыя заявіла, што паліцыянты былі вымушаныя страляць у кіроўцу, а затым арыштавалі злачынца.
У заяве ўкраінскай амбасады зазначаецца, што злачынца наўмысна двойчы пратараніў пусты аўтамабіль амбасадара. Пасольства запэўніла, што не пацярпеў ніводзін з супрацоўнікаў установы.
Злачынца арыштаваны і дастаўлены ў паліцэйскі пастарунак. Паліцыя не раскрыла асобу падазронага, яму пакуль не прадстаўлены абвінавачаньні. Таксама было падкрэсьлена, што гэты інцыдэнт не разглядаецца як тэрарыстычны акт.
ПР/юл