Logo Polskiego Radia
Print

Яраслаў Качыньскі: Памятайце пра гэтую трагедыю й тых, хто загінуў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2019 21:07
У Польшчы адзначылі 9-ю гадавіну авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам.
Помнік Леху Качыньскаму перад будынкам Варшаўскага гарнізона. Помнік Леху Качыньскаму перад будынкам Варшаўскага гарнізона. PAP/Radek Pietruszka


„Памятаеце пра гэтую трагедыю й пра тых, хто загінуў, паколькі ў дадзеным моманце іх аб'ядноўвала настолькі важная для нашага народу справа” – заклікаў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі падчас урачыстасьці з нагоды 9-ай гадавіны авіякатастрофы ўрадавага самалёта Ту-154М пад Смаленскам.

У сваю чаргу прэзыдэнт Анджэй Дуда пераконваў, што 10 красавіка, гэта ў Польшчы дзень болю.

„Цягам дзевяці апошніх гадоў 10 красавіка зьяўляецца вельмі цяжкім днём, днём болю. Я хацеў падзякаваць вам за дзевяць гадоў памяці”, - заявіў кіраўнік польскай дзяржавы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт