Спэцслужбы ліквідавалі злачынную групу, якая прадавала падробленае паліва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.04.2019 09:29
                    
                                 
                
                
                    За 2017 год група ўвяла на польскі рынак 30 мільёнаў літраў падробленага паліва.
                
                
                    
                        
Zdjęcie ilustracyjne Pixabay/andreas160578/CC0 License
                     
                
                
                
               
                
                         Трынаццаць чалавек міжнароднай злачыннай групы затрымалі польскія й нямецкія службы. Затрыманыя падазраюцца ў продажу мазуту ў якасьці паўнавартаснага аўтамабільнага паліва.
У выніку супрацоўніцтва польскіх і нямецкіх службаў было знойдзена ў Нямеччыне незаконнае сховішча паліва.
Нямецкая кампанія скуплівала мазут і трансьмісійнае масла, і дабаўляла хімічныя рэчывы, прадавала ў Польшчы ў якасьці дызэльнага паліва. Злачынцы фальсыфікавалі таксама дакумэнты.
Кожны тыдзень праз мяжу праяжджалі больш дзясятка цыстэрнаў, а падробленае паліва паступала на запраўкі і да буйных транспартных кампаній.
Паводле ацэнак, за 2017 год група ўвяла на рынак 30 мільёнаў літраў падробленага паліва. Польскі дзяржбюджэт страціў больш чым 22 мільёнаў злотых, нямецкі – больш за 13 мільёнаў эўра.
У выніку каардынаваных дзеяньняў нямецкіх і польскіх спэцслужбаў былі затрыманыя 13 чалавек, у тым ліку лідэр злачыннай груп.
яс