Logo Polskiego Radia
Print

Польшча неўзабаве пачне капаць канал праз Балтыйскую касу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2019 07:49
Аб гэтым у эфіры Польскага радыё паведаміў міністар марской гаспадаркі і рачнога флёту Марэк Грубарчык.
Балтыйская каса з месцам будовы плянаванага канала. Балтыйская каса з месцам будовы плянаванага канала. wikimedia commons/Krzysztof Maria Różański (Upior polnocy)/public domain

Паводле слоў міністра, рэалізацыя будаўніцтва суднаходнага каналу праз Балтыйскую касу адпавядае законам, і няма ніякіх прычын, каб спыняць працу. Ён паведаміў, што ў канцы красавіка будзе вядомы інвэстар. Супраць каналу выступае Расея і шукае прыхільнікаў у гэтай справе ў Эўрапейскай камісіі.

Міністар Грубарчык адзначыў, што Эўразьвяз ня ставіць пад сумнеў будаўніцтва каналу. Цяпер ужо вядуцца падрыхтоўчыя работы для інвэстыцыі.

М.Грубарчык: Для дзеяньняў, якія мы распачалі, не патрабуецца дазвол Эўрапейскай камісіі. 24 красавіка галоўны інвэстар, то бок, Марское ўпраўленьне ў Гдыні, выбярэ падрадчыка для будаўнічых работ, і пачынаем будаўніцтва.

Будаўніцтва суднаходнага канала праз Балтыйскую касу ставіць за мэту скарачэньне маршрута з Калінінградзкага (Вісьлінскага) заліву ў Балтыйскае мора на 100 км.

Канал спросьціць доступ да порта ў Эльблонгу і адтуль да Балтыйскага мора. Праект прадугледжвае абыход Балтыйскага праліву, які знаходзіцца пад кантролем Расеі.

Канал праз Балтыйскую касу будзе мець даўжыню 1,3 км і 5 мэтраў глыбіні. У выніку ў порт у Эльблёнгу змогуць заходзіць судны з апусканьнем да 4 мэтраў.

Будаўніцтва суднаходнага канала праз Балтыйскую касу працягнецца да 2022 года. Кошт інвэстыцыі ацэньваецца на 880 мільёнаў злотых (200 млн эўра), сума будзе цалкам пакрывацца з дзяржаўнага бюджэту.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт