Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы ўручыў штандар палку ганаровай варты

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.03.2019 13:07
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што для яго гэта надзвычайны момант.
PAP/Piotr Nowak

Прэзыдэнт Польшчы ўручыў штандар палку ганаровай варты
Урачыстая цырымонія ўручэньня вайсковага штандару адбылася ў Варшаве каля Помніка невядомаму жаўнеру. Анджэй Дуда ва ўрачыстае абстаноўцы ўручыў штандар палку ганаровай варты Польскага Войска. Фундатарам штандару стаў ваявода мазавецкі.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што для яго, гэта надзвычайны момант.
Анджэй Дуда: Я дзякую жаўнерам ганаровай варты. Дзякую за тое, што яны выконваюць сваю штодзённую службу зь вялікім пачуцьцём вайсковай годнасьці.
Полк ганаровай варты Польскага Войска быў створаны на падставе Батальёну ганаровай варты й Аркестра Польскага Войска 31 сакавіка 2018 года.

Урачыстая цырымонія ўручэньня вайсковага штандару адбылася ў Варшаве каля Помніка невядомаму жаўнеру. Анджэй Дуда ва ўрачыстае абстаноўцы ўручыў штандар палку ганаровай варты Польскага Войска. Фундатарам штандару стаў ваявода мазавецкі.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што для яго гэта надзвычайны момант.

Анджэй Дуда: Я дзякую жаўнерам ганаровай варты. Дзякую за тое, што яны выконваюць сваю штодзённую службу зь вялікім пачуцьцём вайсковай годнасьці.

Полк ганаровай варты Польскага Войска быў створаны на падставе Батальёну ганаровай варты й Аркестра Польскага Войска 31 сакавіка 2018 года.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт