Logo Polskiego Radia
Print

Польскія жаўнеры адправяцца на міратворчую місію ў Ліван

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.03.2019 13:22
Канчатковае рашэньне аб выезьдзе жаўнераў на місію залежыць ад прэзыдэнта.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com

Польшча намераная адправіць у Ліван 250 жаўнераў і супрацоўнікаў місіі. Аб гэтым паведаміў дырэктар Бюро нацыянальнай бясьпекі Павел Смолях пасьля вяртаньня з Бейруту. Солях знаходзіўся ў Ліване з панядзелку, праводзіў перамовы аб адпраўцы польскіх ваеннаслужачых на місіі ААН.

Канчатковае рашэньне аб выезьдзе жаўнераў на місію залежыць ад прэзыдэнта. Галава дзяржавы прымае рашэньне аб колькасьці польскага кантынгенту. Солях нагадаў, што прэзыдэнт Анджэй Дуда ня раз казаў, што для яго прыярытэтным зьяўляецца вяртаньне польскіх жаўнераў на місіі ААН. Па словах Соляха, палякі маглі б адправіцца ў Ліван у верасьні бягучага году, каб у лістападзе дасягнуць поўнай боегатоўнасьці. Польскія вайскоўцы верагодней за ўсё будуць служыць пад камандаваньнем ірляндцаў. Да палякаў плянуюць далучыцца вугорскія жаўнеры.

Галоўная задача сілаў ААН – не дапусьціць да эскаляцыі ўзброенага канфлікту. Задачай жаўнераў зьяўляецца таксама прадухіленьне правакацый, актаў насільля, дэманстрацый.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт