Logo Polskiego Radia
Print

А. Бахарэвіч: 90-ыя гады былі п'яныя сваім пачуцьцём свабоды

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.03.2019 22:30
У Беларускім доме былі прэзэнтаваныя здымкі, вершы і "Мае дзевяностыя".
Ю. Цімафеева і А. Бахарэвіч у Беларускім домеЮ. Цімафеева і А. Бахарэвіч у Беларускім домездымак: Н.Грышкевіч/БСПР

У сталіцы Польшчы пражывае некалькі тысяч беларусаў. Некаторыя кажуць пра 10 тысяч, але ніхто іх дакладна не палічыў. Учора была нагода сабрацца і пазнаць адзін аднаго ў твар. Прадусарскі цэнтар Радыё Гаваркія Памідоры запрасіў усіх на выставу фатаграфій паэткі, перакладчыцы і фатографа Юліі Цімафеевай, творчы вечар пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, фуршэт і віно.

Юлія Цімафеева прэзэнтавала свае здымкі Менску і новую кніжку паэзіі «Цырк», чытала з яе вершы, Альгерд Бахарэвіч прадставіў фрагмэнты новага аўтабіяграфічнага твору «Мае дзевяностыя», у якім апісвае сваю маладосьць на пачатку стаўленьня незалежнай Беларусі ў 90-ыя гады ў Менску. Гэты час быў увасабленьнем свабоды і пачуцьця, што перад Беларусяй толькі добры пэрыяд. На жаль, са свабодай хутка прыйшлося разьвітацца, пра што тады ніхто не здагадваўся, усе захлынуліся незалежнасьцю, - казаў пісьменьнік на вечарыне.

Сабраныя ў Беларускім доме маглі таксама пазнаёміцца з музыкай гурту Аўтономікон (Autonomicon), адбылася прэзэнтацыя яго альбому Icarus Messerschmitt.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт