Ноччу Польшча пераходзіць на летні час
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.03.2019 10:02
Стрэлкі гадзіньніка трэба пераставіць на адну гадзіну наперад а 2 гадзіне ночы.
photo: www.pixabay.com
Ноччу з суботы на нядзелю палякі пераходзяць на летні час (адна гадзіна наперад). Па ўсім Эўрапейскім Зьвязе зьмена часу адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка, а пераход на зімовы час – у апошнюю нядзелю кастрычніка.
Здаўна ішло абмеркаваньне мэтазгоднасьці зьмены часу. У мінулы аўторак Эўрапейскі парлямэнт адобрыў законапраект аб адмене пераходу на летні і зімовы час. Дэпутаты прапануюць, каб апошняя зьмена адбылася ў сакавіку 2021 году ў тых краінах, якія выберуць летні час і ў кастрычніку гэтага ж году ў тых дзяржавах, якія вырашаць жыць паводле зімовага часу.
Няма доказаў, што пераход на летні час дазваляе ашчаджаць электраэнэргію. Затое навукоўцы мяркуюць, што перавод стрэлак гадзіньніка на гадзіну наперад павялічвае на кароткі пэрыяд рызыку інсультаў. Падзел на зімовы і летні час – гэта адзін з элемэнтаў, якія нэгатыўна ўплываюць на якасьць жыцьця чалавека, – мяркуе доктар Міхал Скальскі, які лечыць расстройства сну. Калі няма эканамічнага абгрунтаваньня зьмены, то адмена пераходу на летні і зімовы час дазволіць ліквідаваць адзін з элемэнтаў, якія выклікаюць стрэс, – дадае лекар.
Палякі вырашылі жыць паводле летняга часу. Апошняя зьмена адбудзецца ў сакавіку 2021 году.
ПР/нг