Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дэпутаты будуць назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.03.2019 14:52
Сёньня ва Ўкраіне пачала працу самастойная назіральная місія польскага Сэйму і Сэнату.
Foto: EPA/MYKOLA BARSKIY Dostawca: PAP/EPA

Місія працягнецца да 1-га красавіка. У ёй возьмуць удзел 12 парлямэнтарыяў.

Дэпутатка ад партыі «Права й справядлівасьць» Барбара Бартусь распавяла, што польская місія, сярод іншага, сустрэнецца з ЦВК і выбарчымі камісіямі розных узроўняў, а ў нядзелю наведае выбарчыя ўчасткі, каб назіраць за тым, як праходзіць галасаваньне.

Дэпутатка дадала, што польскія парлямэнтарыі таксама будуць назіраць за падлікам галасоў.

Каманды назіральнікаў будуць сачыць за хадою галасаваньня ў Кіеўскай ды Львоўскай консульскай акругах. Паводле словаў намесьніка Руху «Кукіз'15» Томаша Жымкоўскага, які будзе ўдзельнічаць у польскай місіі, прэзыдэнцкія выбары зьяўляюцца аднымі з найбольш важных для ўкраінцаў.

На думку дэпутата, гэтыя выбары вырашаць, ці будзе Ўкраіна працягваць ісьці па шляху інтэграцыі з Эўрапейскім Зьвязам і НАТА, ці будзе рэфармаваць дзяржаву, або зьверне ў тупік, і пачнецца вяртаньне да таго, што было.

У назіраньні за выбарчай кампаніяй ва Ўкраіне і маніторынгу выбарчага працэсу будуць таксама ўдзельнічаюць дэпутаты, якія ўваходзяць у склад дэлегацыі Сэйма і Сэнату ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі НАТА і Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне пройдуць у нядзелю 31-га сакавіка бягучага году.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт