Logo Polskiego Radia
Print

Ужо трэць газу Польшча купляе не ў Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2019 17:01
У апошнія дні ў Сьвінавуйсьце прыплыла 54 пастаўка звадкаванага прыроднага газу.
pixabay.com/Public Domain CC0

У апошнія дні ў Сьвінавуйсьце прыплыла 54 пастаўка звадкаванага прыроднага газу. Праз тэрмінал у Польшчу трапіла ўжо больш за 6 млд кубамэтраў газу, што адпавядае амаль 1/3 гадавога польскага запатрабаваньня на газ.
Апошні танкер прыплыў з Нарвэгіі. Гэта адна з асноўных крыніц паставак. Іншым важным напрамкам зьяўляюцца ЗША, таксама Катар. Такім чынам Польшча павольна вызваляецца ад расейскай залежнасьці. Хоць далей усходні напрамак у пастаўках газу пераважае, то ўсё большае значэньне мае менавіта звадкаваны прыродны газ з Захаду і Поўдня. Гэта добра відаць у дакумэнтах Польскай нафта-газавай кампаніі (PGNiG) за 2014-2018 гады.
Паводле кампаніі, у 2018 годзе з Расеі пастаўлена на 0,7 млд кубамэтраў газу менш, чым годам раней. У сваю чаргу звадкаванага прыроднага газу з Катару, ЗША і Нарвэгіі пастаўлена на 1 млд кубамэтраў больш. Распісаная на гады стратэгія абмежаваньня паставак з усходу рэалізуецца крок па кроку.

Праз тэрмінал у Польшчу трапіла ўжо больш за 6 млд кубамэтраў газу, што адпавядае амаль 1/3 гадавога польскага запатрабаваньня на газ.

Апошні танкер прыплыў з Нарвэгіі. Гэта адна з асноўных крыніц паставак. Іншым важным напрамкам зьяўляюцца ЗША, таксама Катар. Такім чынам Польшча павольна вызваляецца ад расейскай залежнасьці. Хоць далей усходні напрамак у пастаўках газу пераважае, то ўсё большае значэньне мае менавіта звадкаваны прыродны газ з Захаду і Поўдня. Гэта добра відаць у дакумэнтах Польскай нафта-газавай кампаніі (PGNiG) за 2014-2018 гады.

Паводле кампаніі, у 2018 годзе з Расеі пастаўлена на 0,7 млд кубамэтраў газу менш, чым годам раней. У сваю чаргу звадкаванага прыроднага газу з Катару, ЗША і Нарвэгіі пастаўлена на 1 млд кубамэтраў больш. Распісаная на гады стратэгія абмежаваньня паставак з усходу рэалізуецца крок па кроку.

money.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт