Logo Polskiego Radia
Print

74 працэнты дарослых палякаў выбіраюць летні час

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2019 13:23
У аўторак Эўрапейскі парлямэнт у Страсбургу прагаласаваў за адмену пераводу стрэлак гадзіньнікаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

74 працэнты дарослых палякаў выбіраюць летні час
Пераважная большасьць дарослых палякаў пры пераходзе на адзін час выбрала б гэтак званы летні. Пра гэта сёньня паведаміла Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгіі, якое правяло апытаньне.
Пераважная колькасьць польскіх грамадзян зьяўляецца прыхільнікамі адмены зьмены часу – 78,3%. За захаваньне зьмены часу выказаліся 14,2%.
У аўторак Эўрапейскі парлямэнт у Страсбургу прагаласаваў за адмену пераводу стрэлак гадзіньнікаў. Праект дырэктывы прадугледжвае, што апошняя зьмена часу магла б наступіць у 2021 годзе. Краіны-чальцы самастойна вырашаць, які час выбраць.
Падзел на летні і зімовы час выкарыстоўваецца ў амаль 70 краінах сьвету. У Польшчы зьмена часу была ўведзена ў міжваенны пэрыяд, а пасьля ў 1946-1949 і 1957-1964 гадах, а цяпер няспынна адбываецца з 1977 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт