Logo Polskiego Radia
Print

Міністар сельскай гаспадаркі: Польская ялавічына бясьпечная

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.03.2019 13:29
Паводле словаў міністра, падчас праверак у польскіх бойнях былі зафіксаваныя выключна адміністрацыйныя парушэньні.
Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі.Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі.PAP/Radek Pietruszka

Міністар сельскай гаспадаркі: Польская ялавічына бясьпечная
Паводле словаў міністра, падчас праверак у польскіх бойнях былі зафіксаваныя выключна адміністрацыйныя парушэньні.
Міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) запэўніў, што польская ялавічына зьяўляецца адной з самых бясьпечных у сьвеце. Яго меркаваньнем, праведзеныя ў польскіх бойнях праверкі не пацьвердзілі незаконнага забою жывёлы.
Міністар Арданоўскі адзначыў, што былі зафіксаваныя выключна адміністрацыйныя парушэньні, напрыклад, пры афармленьні дакумэнтаў перад і пасьля забою. Ён дадаў, што польскае мяса было праверанае таксама на прадмет наяўнасьці салманэлы й лістэрыёзу.
Ян Кшыштаф Арданоўскі: Гэтыя хваробы наогул рэдка сустракаюцца ў ялавічыне, але чэхі кажуць, што іх недзе там знайшлі ў польскім мясе. Правераныя былі 407 грузаў мяса й згаданыя мікробы не былі знойдзеныя. Дарэчы, добра, што гэтыя праверкі адбыліся, паколькі яны дазволілі паясьніць некаторыя справы вэтэрынарам. Яны не працуюць для ідэі - бяруць грошы й павінны падрабязна ўсё кантраляваць.
Міністар таксама паведаміў пра зьмены, якія адбудуцца ў Дзяржаўнай вэтэрынарнай інспэкцыі ў Польшчы і ў абавязках вэтэрынараў.
Ян Кшыштаф Арданоўскі: Мы плянуем павялічыць колькасьць штатаў на амаль 2 тысячы. Гаворка ідзе пра тое, каб мяса ў бойнях і мясакамбінатах правяралі выключна супрацоўнікі Дзяржаўнай інспэкцыі, а не прыватныя вэтэрынары.
Кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі адзначыў, што вытворчасьць польскай ялавічыны разьвіваецца й зьяўляецца адной з „лепшых у сьвеце”. Ён адзначыў, што шмат мяса экспартуецца з Польшчу й таму краіна ўводзіць сучасную сыстэму маркіроўкі.
Праверкі й зьмены ў правілах - гэта, сярод іншага, наступства выяўленых польскімі СМІ выпадкаў нелегальнага забою жывёлы ў адной з бойняў у Мазовіі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт