Logo Polskiego Radia
Print

Расьце імпарт польскіх аўтазапчастак у Беларусь

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.03.2019 13:13
У 2017 годзе беларускі імпарт запчастак з Польшчы склаў 3897 тон, а год пазьней – 4197 тон (рост на 9%).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: danvolks99/pixabay.com/CC0 Public Domain

На рынках Беларусі, Украіны і Расеі ёсьць запатрабаваньне на польскія аўтатавары. Так лічыць Гжэгаж Галчыньскі з Польскага агенцтва інвэстыцыі і гандлю. Агенцтва падрыхтавала для польскіх фірм сустрэчы з партнэрамі з гэтых краін падчас першага ў гісторыі мота-форуму Польскага агенцтва інвэстыцыі і гандлю ў Познані 29 сакавіка. Напрамкі разьвіцьця рынку альтэрнатыўнага паліва і павелічэньне долі польскіх аўтатавараў ва Ўсходняй Эўропе будуць асноўнымі тэмамі на форуме.
Аўтатавары зьяўляюцца польскім экспартным гітом. У 2018 годзе вартасьць іх продажу за мяжой дасягнула 53 млд злотых і павялічылася на 15,2% у параўнаньні з мінулым годам.
«Гэтага нельга сказаць пра аўтамабілі», – гаворыць Гжэгаж Галчыньскі. Паводле яго, з польскага пункту гледжаньня беларускі аўтамабільны рынак належыць да найслабейшых. За большасьць экспартаваных сюды аўтамабіляў у 2018 годзе адказвалі СНД і Кітай. Сярод чальцоў ЭЗ найбольш прадалі Славакія і Нямеччына, а толькі два на тысячу аўтамабіляў былі з Польшчы.
«У сваю чаргу, для польскіх вытворцаў цікавым зьяўляецца рынак запчастак. У 2017 годзе беларускі імпарт запчастак з Польшчы склаў 3897 тон, а год пазьней – 4197 тон (рост на 9%). Падтрымку ў гэтым напрамку аказвае нашае гандлёвае бюро ў Менску», – адзначае кіраўнік менскага бюро Мікалай Таўбэр.

На рынках Беларусі, Украіны і Расеі ёсьць запатрабаваньне на польскія аўтатавары. Так лічыць Гжэгаж Галчыньскі з Польскага агенцтва інвэстыцыі і гандлю. Агенцтва падрыхтавала для польскіх фірм сустрэчы з партнэрамі з гэтых краін падчас першага ў гісторыі мота-форуму Польскага агенцтва інвэстыцыі і гандлю ў Познані 29 сакавіка. Напрамкі разьвіцьця рынку альтэрнатыўнага паліва і павелічэньне долі польскіх аўтатавараў ва Ўсходняй Эўропе будуць асноўнымі тэмамі на форуме, піша money.pl.

Аўтатавары зьяўляюцца польскім экспартным гітом. У 2018 годзе вартасьць іх продажу за мяжой дасягнула 53 млд злотых і павялічылася на 15,2% у параўнаньні з мінулым годам.

«Гэтага нельга сказаць пра аўтамабілі на беларускім рынку», – гаворыць Гжэгаж Галчыньскі. Паводле яго, з польскага пункту гледжаньня беларускі аўтамабільны рынак належыць да найслабейшых. За большасьць экспартаваных сюды аўтамабіляў у 2018 годзе адказвалі СНД і Кітай. Сярод чальцоў ЭЗ найбольш прадалі Славакія і Нямеччына, а толькі два на тысячу аўтамабіляў былі з Польшчы.

«У сваю чаргу, для польскіх вытворцаў цікавым зьяўляецца рынак запчастак. У 2017 годзе беларускі імпарт запчастак з Польшчы склаў 3897 тон, а год пазьней – 4197 тон (рост на 9%). Падтрымку ў гэтым напрамку аказвае нашае гандлёвае бюро ў Менску», – адзначае кіраўнік менскага бюро Мікалай Таўбэр.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт