Чэхія неўзабаве адменіць надзвычайныя інспэкцыі польскага мяса
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.03.2019 16:27
Аб гэтым дамовіліся на сустрэчы ў Брусэлі міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Чэхіі.
Photo: congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain
У бліжэйшы панядзелак (25 сакавіка) Чэхія адменіць надзвычайныя інспэкцыі польскага мяса. Аб гэтым дамовіліся на сустрэчы ў Брусэлі міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Чэхіі.
Нагадаем, у лютым чэхі выявілі сальманэлу ў 700 кіляграмах ялавічыны з Польшчы. З таго часу чэскія ўлады загадалі праверкі кожнай партыі мяса і мясных вырабаў з Польшчы.
Да 25 сакавіка польскі бок мусіць прадставіць поўны пералік рэалізаваных выпраўленчых мер у бойнях па выдаленьні парушэньняў.
Міністар Ян Кшыштаф Арданоўскі: У гэты ж дзень чэхі адменяць празьмерныя праверкі мяса, якія носяць прыкметы пратэкцыяністычных дзеяньняў.
Што зрабіла Польшча? Найперш правяла інспэкцыі бойняў. Ялавічына была праверанае наконт наяўнасьці сальманелы. Праведзена больш за 400 праверак, усе былі адмоўныя, – паведаміў міністар Арданоўскі. Польшча ўводзіць таксама больш высокія штрафы для тых, хто будзе зьдзяйсьняць махлярствы.
яс