У Польшчы праходзіць плавальны маратон
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.03.2019 16:42
Мерапрыемства ладзіцца адначасова ў дзесятках басэйнаў ва ўсёй краіне.
Foto: pixabay.com/CC0
Агульнанацыянальны начны плавальны маратон «Otyliada» (Тлушчыяда) пройдзе сёньня ў 47 басэйнах на тэрыторыі ўсяе Польшчы.
Дадзены маратон зьяўляецца самым масавым плавальным мерапрыемствам у Польшчы.
Для адных – гэта магчымасьць пагуляцца ў вадзе, для іншых – праверыць свае магчымасьці.
Галоўная мэта мерапрыемства палягае на тым, каб заахвоціць палякаў да фізычнай актыўнасьці, і праз гэта да інвэстыцый у сваё ўласнае здароўе.
У папярэдніх пяці маратонах узялі ўдзел больш за 11 тысяч палякаў, якія разам праплылі больш за 40 тысяч кілямэтраў.
Сёлета маратон пачнецца а 18.00 і скончыцца а 6:00 у панядзелак.
ПР/юл