Logo Polskiego Radia
Print

Фэрмэры заблякавалі рух у цэнтры Варшавы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2019 14:17
8 чалавек былі дастаўленыя ў паліцэйскія ўчасткі.
Фэрмэры заблякавалі рух у цэнтры Варшавы.Фэрмэры заблякавалі рух у цэнтры Варшавы.PAP/Leszek Szymański

Фэрмэры заблякавалі рух у цэнтры Варшавы
8 чалавек былі дастаўленыя ў паліцэйскія ўчасткі.
У сувязі з блякадай вуліцы на пляцы Завішы ў цэнтры Варшавы 8 чалавек былі дастаўленыя ў паліцэйскія ўчасткі. Апрача таго, як паведаміла сталічная паліцыя, былі правераныя дакумэнты некалькіх дзясяткаў удзельнікаў акцыі. Праводзіцца аналіз запісаў з камэраў відэаназіраньня.
Функцыянэры таксама арыштавалі тры транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваліся падчас блякады вуліцы.
Нагадаем, неабвешчаны пратэст арганізаваў фэрмэрскі рух Agrounia. У яго рамках некалькі дзясяткаў фэрмэраў раскідалі на вулісы яблыкі, салому й спальвалі шыны. У выніку дайшло да значных ўскладненьняў гарадзкога руху падчас ранішняй гадзіны пік.
аз

У сувязі з блякадай вуліцы на пляцы Завішы ў цэнтры Варшавы 8 чалавек былі дастаўленыя ў паліцэйскія ўчасткі. Апрача таго, як паведаміла сталічная паліцыя, былі правераныя дакумэнты некалькіх дзясяткаў удзельнікаў акцыі. Праводзіцца аналіз запісаў з камэраў відэаназіраньня.

Функцыянэры таксама арыштавалі тры транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваліся падчас блякады вуліцы.

Нагадаем, неабвешчаны пратэст арганізаваў фэрмэрскі рух Agrounia. У яго рамках некалькі дзясяткаў фэрмэраў раскідалі на вуліцы яблыкі, салому й спальвалі шыны.

У выніку дайшло да значных ўскладненьняў гарадзкога руху падчас ранішняй гадзіны пік.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт