Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт А. Дуда зьвяртаецца са словамі спачуваньня з прычыны авіякатастрофы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.03.2019 16:48
Польскае МЗС пацьвердзіла, што на борце машыны было двое палякаў. Ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажу ня выжыў.
Архіўнае фотаАрхіўнае фотаFoto: Jakub Szymczuk/KPRM

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выслаў спачувальную тэлеграму прэзыдэнту Фэдэральнай Дэмакратычнай Рэспублікі Этыёпіі ў сувязі з трагічнай авіякатастрофай. Самалёт этыёпскіх авіяліній разьбіўся, выконваючы рэйс з Адыс-Абэбы ў Найробі.

«Зь вялізным сумам я даведаўся пра трагічную катастрофу(...), у якой загінула 157 чалавек розных нацыянальнасьцяў», – напісаў прэзыдэнт. «Ад імя польскага народу і майго ўласнага я хачу перадаць словы глыбокага спачуваньня ўсім, хто страціў сваіх блізкіх. Сьмерць пасажыраў выклікае жалобу ня толькі ў тых дзяржавах, з якіх яны паходзяць, але таксама ва ўсёй міжнароднай супольнасьці», – адзначыў А. Дуда.

Польскае МЗС пацьвердзіла, што на борце машыны было двое палякаў. Ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажу ня выжыў.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт