Арыштаваныя двое мужчын, якія выкралі маладую жанчыну і яе дачку
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.03.2019 17:20
Цэзары Р. казаў, што ён невінаваты, а яго праступак быў матываваны дабром жонкі і дачкі.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Раённы суд у Беластоку выдаў рашэньне аб трохмесячным арышце двух мужчын, якія падазраюцца ў выкраданьні жанчыны і яе трохгадовай дачкі. Выкраданьне адбылося ў чацьвер, а ўдалося знайсьці жыхарак гораду ў пятніцу пасьля поўдня.
Раней былі затрыманыя муж жанчыны, Цэзары Р., і яго напарнік. Суд арыштаваў іх на тры месяцы. Падчас допытаў Цэзары Р. казаў, што ён невінаваты, а яго праступак быў матываваны дабром жонкі і дачкі. Другі мужчына часткова прызнаў сваю віну. Рашэньне аб арышце ня мае законнай сілы, бакі могуць яго абскардзіць.
Акружная пракуратура ў Беластоку прад’явіла мужчынам абвінавачваньне – пазбаўленьне свабоды 25-гадовай жанчыны і яе дачкі. За дадзенае злачынства пагражае ад трох месяцаў да 5 гадоў турэмнага зьняволеньня.
ПР/нг