Logo Polskiego Radia
Print

Акулісты нагадваюць пра небясьпеку, зьвязаную з глаўкомай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.03.2019 13:26
Глаўкома – гэта другая пасьля катаракты хвароба, якая зьяўляецца самай частай прычынай сьлепаты.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

З нагоды Міжнароднага тыдня глаўкомы ў Польшчы праходзіць акцыя пад назовам «Польскія акулісты супраць глаўкомы». У рамках мерапрыемства, якое працягнецца да 16 сакавіка, можна зрабіць бясплатныя абсьледаваньні ў звыш 70 паліклініках.

Глаўкома – гэта другая пасьля катаракты хвароба, якая зьяўляецца самай частай прычынай сьлепаты. Паводле падлікаў дактароў, ад яе пакутуе каля мільёна палякаў, але палова з іх ня ведае пра сваю хваробу. Справа ў тым, што глаўкома першапачаткова не дае сымптомаў, таму так важна рана дыягназаваць захворваньне.

Асноўныя фактары рызыка захворваньня на глаўкому – гэта ўзрост (больш за 40 гадоў), кардыялягічныя хваробы, спадчыннасьць (глаўкома ў сям’і), парушэньні кровазвароту, надта высокі або надта нізкі крывяносны ціск, галаўныя болі і хранічны стрэс.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт