Дэлегацыя Мінабароны Беларусі прыехала на кансультацыі ў Варшаву
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.03.2019 10:57
Парадак дня кансультацый таксама ўключае ў сябе абмеркаваньне актуальных пытаньняў міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
З 4 па 6 сакавіка ў Варшаве праходзяць кансультацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча па плянаваньні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Парадак дня кансультацый таксама ўключае ў сябе абмеркаваньне актуальных пытаньняў міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі.
Беларускае абароннае ведамства на дадзеным мерапрыемстве прадстаўляе дэлегацыя на чале з генэрал-маёрам Алегам Воінавым, начальнікам Дэпартамэнта міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнікам міністра абароны па пытаньнях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва.

Міністэрства абароны РБ/ав