Усё большая колькасьць суб’ектаў гаспадараньня прымае плацяжы безнаяўнымі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.02.2019 15:12
За 2018 г. 90 тысяч кампаній усталявалі 105 тысяч плацёжных тэрміналаў.
creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0
З году ў год у Польшчы ўсё больш месцаў, дзе можна плаціць карткай. За 2018 год у рамках праграмы «Польшча безнаяўная» прыбыло 105 тысяч плацёжных тэрміналаў. Іх усталявалі 90 тысяч кампаній.
Праграма накіраваная на малыя і сярэднія прадпрыемствы, якія раней не прымалі безнаяўныя плацяжы. У рамках праграмы прадпрымальнік атрымлівае бясплатна тэрмінал на адзін год.
Старшыня Фонду «Польшча безнаяўная» Мечыслаў Грошэк сказаў, што вельмі ахвотна да праграмы далучаюцца, у прыватнасьці, невялікія крамы, у асноўным прадуктовыя.
М.Грошэк: Паяўляюцца таксама прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Аднак іх яшчэ ня многа. Нам вельмі хацелася б, каб тэрміналамі сталі карыстацца таксама водаправодчыкі, муляры, аднак пакуль у нас няма ў гэтым вялікага посьпеху. Затое, у нас добры вынік у гэтак званым сэктары «Beauty» – паслугі касмэтолягаў, а таксама небудаўнічыя паслугі. Раней гэтыя сэктары амаль увогуле дадзенай формай плацяжу не карысталіся, а сёньня яна распаўсюджана.
У цяперашні час на адну тысячу насельніцтва Польшчы прыходзіцца 21 плацёжны тэрмінал, у той час як у Эўрапейскім Зьвязе - 23-25 штук. Падлічана, што больш за 30 працэнтаў плацяжоў у Польшчы зьяўляюцца безнаяўнымі апэрацыямі.
Найбольш безнаяўнымі краінамі сьвету лічацца скандынаўскія краіны, дзе нават на службе ў храмах даюць ахвяраваньне карткай.
яс