Logo Polskiego Radia
Print

У палове сакавіка пачнецца разбудоўваньне варшаўскага аэрапорту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.02.2019 15:07
  • 26.02.19_пульс эканомікі.mp3
Пашырэньне аэрапорту неабходнае, нягледзячы на тое, што ён павінен працаваць толькі да 2027 году.
Пасажырскі тэрмінал Варшаўскага міжнароднага аэрапорта імя Фрыдэрыка Шапэна Пасажырскі тэрмінал Варшаўскага міжнароднага аэрапорта імя Фрыдэрыка Шапэна www.flickr.com/Nicola

У палове сакавіка пачнецца разбудоўваньне варшаўскага аэрапорту імя Ф. Шапэна. Мэтай інвэстыцыі зьяўляецца магчымасьць павялічыць пасажырапаток. Праўда, пасажыраў ужо папярэджваюць аб часовых ускладненьнях.

Старшыня дзяржаўнага прадпрыемства Авіяпарты Марыюш Шпікоўскі паведаміў, што пасажыры павінны прыбываць у аэрапорт крыху раней, чым дагэтуль.

М.Шпікоўскі: Гэта зьвязана з тым, што пасажыры будуць вымушаныя даўжэй чакаць на памежны кантроль, ці на праход у гейт. Іншая справа, на якую мы таксама зьвяртаем увагу, хаця яна ад нас не залежыць – інтэнсыфікацыя пасажырскага руху, прапускная здольнасьць дарог у авіяпорт. Мы просім улічыць, што, у прыватнасьці ў час пік, на даезд у аэрапорт трэба будзе прызначыць больш часу.

Марыюш Шпікоўскі тлумачыць, што пашырэньне Аэрапорту Шапэна неабходнае, нягледзячы на плянаванае будаўніцтва новага Цэнтральнага камунікацыйнага порту (ЦКП) у 40 кілямэтрах ад Варшавы.

М.Шпікоўскі: Варшаўскі аэрапорт будзе прыстасоўвацца да задач перасадачнага аэрапорта з той мэтай, каб рух з аэрапорта Шапэна перанесьці потым у Цэнтральны камунікацыйны порт. Калі мы цяпер не пашырым магчымасьці варшаўскага аэрапорту, то новы аэрапорт будзе абслугоўваць значна меншы рух. А гэта, адпаведна, можа выклікаць адмоўны эканамічны вынік ЦКП.

Першы этап пашырэньня ахоплівае дарогі хуткага ад'езду самалётаў са стартава-пасадачнай кароткай паласы. У 2020 годзе работы будуць ахопліваць доўгую паласу. Рыхтуецца таксама пашырэньне паўночнага пірсу, а пазьней і паўднёвага. Да 2022 году ў варшаўскім аэравакзале павысіцца прапускная здольнасьць.

Пашырэньне аэрапорта Шапэна неабходнае, - кажа кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства. Такое рашэньне было прынятае, нягледзячы на тое, што ён будзе працаваць толькі да 2027 году. Улады плянуюць вывесьці авіяцыйны рух са сталіцы ў ЦКП.

яс

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт