Польшча й Летува супраць Nord Stream 2
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.02.2019 20:23
                    
                                 
                
                
                    Прэзыдэнты Польшчы Анджэй Дуда й Летувы Даляй Грыбаўскайтэ сустрэліся ў чацьвер у Варшаве. 
                
                
                    
                        
Даля Грыбаўскайтэ й Анджэй Дуда.PAP/Marcin Obara
                     
                
                
                
               
                
                         „Мы катэгарычна супраць праекту Nord Stream 2. Мы лічым, што газаправод прычыніцца да пагаршэньня энэргетычнай бясьпекі ня толькі нашай часткі Эўропы, але і ў цэлым у Эўразьвязу”, - сказаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Летувы Даляй Грыбаўскайтэ.
У чацьвер у Варшаве кіраўнікі Польшчы й Летувы прынялі сумесную дэклярацыю па ўмацаваньні польска-летувіскага партнэрства ў галіне бясьпекі.
Акрамя таго, у іх прысутнасьці міністры абароны абедзьвюх краінаў падпісалі пагадненьне аб стварэньні бясьпечнай сувязі для абмену радыёлякацыйнай інфармацыяй, а таксама ліст аб намерах адносна супрацы ў часе міру летувіскай мэханізаванай брыгады „Залежны воўк” і польскай 15-ай мэханізаванай брыгад у рамках камандаваньня Шматнацыянальнай дывізіі „Паўночны-Усход”.
аз