Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ўлады будуць даплачваць да ацяпленьня дамоў і новых катлоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2019 18:53
  • 12.02.19_эканоміка.mp3
Даплаты зьяўляюцца папаўненьнем праграмы «Чыстае паветра».
MegLearner/pixabay.com/CC0

Да 2024 года для ажыцьцяўленьня праграмы тэрмамадэрнізацыі аднасямейных жылых дамоў і ліквідацыі неэкалягічных крыніц абагрэву дамоў дзяржаўны бюджэт выдзяляе 1 мільярд 200 мільёнаў злотых.

Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч патлумачыла, што ў першай чарговасьці дапамога будзе накіравана ў мясцовасьці з насельніцтвам менш за 100 тысяч жыхароў, якія Сусьветная арганізацыя аховы здароўя занесла ў сьпіс эўрапейскіх гарадоў з найбольш забруджаным паветрам.

Заявы на дадатковае фінансаваньне могуць падаваць усе муніцыпалітэты, якія сутыкаюцца з праблемай смогу, выкліканага выкідамі з састарэлых катлоў у аднасямейных дамах.

Міністар Эмілевіч зазначыла, што даплаты зьяўляюцца папаўненьнем праграмы «Чыстае паветра».

Я.Эмілевіч: Мы падпісваем дамовы з гмінамі. Са сродкаў тэрмамадэрнізацыйнага фонду дзяржава выдзяляе 70% патрэбнай сумы, 30% дае гміна. Канчатковы карыстальнік ня мусіць мець сваіх сродкаў. У сакавіку пачнецца прыём заяваў, закончым напрыканцы красавіка.

З першага студзеня ўвайшоў у сілу закон аб падатковай ільгоце на тэрмамадэрнізацыю аднасямейных дамоў.

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт