Да канца 2022 году Польшча стане незалежнай ад расейскага газу
Доўгатэрміновая дамова з канцэрнам „Газпром” на пастаўкі газу заканчваецца напрыканцы 2022 году.
Да канца 2022 году Польшча нарэшце стане незалежнай ад паставак газу з Расеі, паведаміў упаўнаважаны польскага ўраду па справах стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры.
Пётр Наімскі (Piotr Naimski) нагадаў, што менавіта тады ў Польшчы закончыцца абавязак пакупкі „блакітнага паліва” ў Расеі й зьявяцца новыя магчымасьці.
Пётр Наімскі: Па-першае, гаворка ідзе пра Baltic Pipe – газаправод, які па дне Балтыйскага мора й праз тэрыторыю Даніі будзе пастаўляць газ з Нарвэгіі ў Польшчу. На Паўночным моры інвэстуе нафта-газавы канцэрн PGNiG. Таму з 2022 году частка газу, які будзе атрымліваць Польшча, будзе здабытая й пераапрацаваная менавіта польскім канцэрнам. Доўгатэрміновая дамова на пастаўкі газу з канцэрнам „Газпром” заканчваецца напрыканцы 2022 году. Польская энэргетычная стратэгія не бярэ пад увагу прадаўжэньня гэтай дамовы.
На дывэрсыфікацыю крыніц паставак газу павінны паўплываць таксама новыя кантракты на пастаўкі звадкаванага газу з ЗША й Катара.
Польскі ўрад запэўнівае, што яго энэргетычная палітыка супадае з энэргетычнай палітыкай Эўразьвязу, якая бярэ пад увагу, між іншым, узмацненьне канкурэнцыі, інтэграцыю рынкаў газу, павышэньне бясьпекі паставак і рэалізацыю прынцыпу ўстойлівага разьвіцьця.
аз