Прадстаўнік Польшчы можа ўзначаліць Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        30.01.2019 15:01
                    
                    Імя новага кіраўніка WADA будзе абвешчана падчас кангрэсу Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва, які адбудзецца ў лістападзе сёлета ў польскім горадзе Катавіцэ.
                
Вітольд Банька PAP/Bartłomiej Zborowski
                     
Прадстаўнік Польшчы можа ўзначаліць Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва
Польскі міністар спорту Вітольд Банька абраны кандыдатам ад Эўропы на пасаду кіраўніка Сусьветнага антыдопінгава агенцтва.
Вітольда Банько быў абраны Камітэтам Рады Эўропы, пасяджэньне Камітэту праходзіла за зачыненымі дзьвярыма. Аднак прадстаўнік Рады Эўропы Джузэпэ Зафуто у размове з Польскім Радыё падкрэсьліў, што «гэта пачатак доўгай працэдуры, якая завершыць афіцыйнае прызначэньне пераемніка».
Імя новага кіраўніка WADA будзе абвешчана падчас кангрэсу Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва, які адбудзецца ў лістападзе сёлета ў польскім горадзе Катавіцэ. У неафіцыйных размовах дзеячы WADA кажуць, што паляк мае рэальны шанец замяніць на пасадзе цяперашняга галаву WADA Сэра Крэйга Рыдзі, які заняў гэтую пасаду ў 2014 годзе.
 
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва – гэта самая вялікая і самая ўплывовая ў сьвеце арганізацыя, якая займаецца барацьбой з допінгам. Агенцтва заснаванае ў 1999 годзе.
Польскі міністар спорту Вітольд Банька абраны кандыдатам ад Эўропы на пасаду кіраўніка Сусьветнага антыдопінгава агенцтва.
Вітольд Банька быў абраны Камітэтам Рады Эўропы, пасяджэньне Камітэту праходзіла за зачыненымі дзьвярыма. Аднак прадстаўнік Рады Эўропы Джузэпэ Зафуто у размове з Польскім Радыё падкрэсьліў, што «гэта пачатак доўгай працэдуры, якая завершыць афіцыйнае прызначэньне пераемніка».

IAR/эж